Таксісты развеялі міф аб недаўгавечнасці батарэй Таёты Прыус
Шматлікія крытыкі гібрыдных аўтамабіляў лаюць іх за кароткі жыццёвы цыкл акумулятарных батарэй. Кажуць, вялікая верагоднасць, што пасля гарантыйнага тэрміна батарэйка сапсуецца і прыйдзецца аплачваць дарагую замену. Але аўстралійская таксаматорная кампанія падала дадзеныя, атрыманыя ў рэальным жыцці, якія аспрэчваюць усе песімістычныя заявы.
